Ва ўстанове адукацыі адбыліся адкрытыя прагляды ў рамках рашэння першай гадавой задачы "Актывізацыя работы педагагічнага калектыву па ўзаемадзеянні з сем'ямі выхаванцаў шляхам далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаў, традыцый малой Радзімы, сямейных каштоўнасцей". Былі праведзены: пасяджэнне "Клуба маладой сям'і" ў першай малодшай групе, мерапрыемства "Сямейныя каштоўнасці" сумесна з гарадской бібліятэкай №4 у сярэдняй групе, сумесная музычная забаўка для бацькоў і выхаванцаў "Падарожжа па Беларусі" ў старэйшай групе.